Вершы
|
|
|
Меню
Мікіта Прыходзька - 8 сакавіка
Алена Лянок - Пра маці
З 8 сакавіка
Чароўны вечар.
Водар кветак.
Блакітных зорак сонны шэпт .
і свеціць ціха сівы месяц
Скрозь верхаліны старых дрэў.
Павіншаваць цябе хачу я
Ў гэта вечар веснавы
Кахання,радасці,запалу
Адчуць жадаю ў жыцці!
Жадаю каб твая усмешка,
Як сонца ззяла назаўжды.
Каб полымем гарэлі вочы,
Жыцця яскравага агні!
Вясна прыходзіць.
Спевы птушак ,
Пачатак новага жыцця.
Віншую я цябе са святам
Любоў нязгасная мая.
Чароўны вечар.
Водар кветак.
Блакітных зорак сонны шэпт .
і свеціць ціха сівы месяц
Скрозь верхаліны старых дрэў.
Павіншаваць цябе хачу я
Ў гэта вечар веснавы
Кахання,радасці,запалу
Адчуць жадаю ў жыцці!
Жадаю каб твая усмешка,
Як сонца ззяла назаўжды.
Каб полымем гарэлі вочы,
Жыцця яскравага агні!
Вясна прыходзіць.
Спевы птушак ,
Пачатак новага жыцця.
Віншую я цябе са святам
Любоў нязгасная мая.
Алена Лянок - Пра маці
Матчына песня
Падзякаваць трэба той матчынай песні,
Што ў калысцы ты слухаў не раз,
І з вуснаў яе, трапяткіх і гарачых
Заўсёды злятаў мілагучны той сказ.
І маці спявала ласкава і шчыра,
Каб буры было табе не чуваць,
У поцемках штосьці хуценька шыла,
Святло не запальвала, каб не спыняць
Салодкія сны дзіцяці малога,
Яскравыя, светлыя, ясныя сны.
І з песень матуліных родная мова
Цяплом адбівалася ў дзіцячай душы.
Падзякаваць трэба той матчынай песні,
З якой пачынаецца наша жыццё,
Жыццё роднай мовы ў маленечкім сэрцы,
Што стала вялікім, як свет, пачуццём.
Падзякаваць трэба той матчынай песні,
Што ў калысцы ты слухаў не раз,
І з вуснаў яе, трапяткіх і гарачых
Заўсёды злятаў мілагучны той сказ.
І маці спявала ласкава і шчыра,
Каб буры было табе не чуваць,
У поцемках штосьці хуценька шыла,
Святло не запальвала, каб не спыняць
Салодкія сны дзіцяці малога,
Яскравыя, светлыя, ясныя сны.
І з песень матуліных родная мова
Цяплом адбівалася ў дзіцячай душы.
Падзякаваць трэба той матчынай песні,
З якой пачынаецца наша жыццё,
Жыццё роднай мовы ў маленечкім сэрцы,
Што стала вялікім, як свет, пачуццём.
Далькажыk
Калі вы заўважылі памылку, калі ласка, напішыце нам сюды
Используются технологии uCoz


