Вершы
|
|
|
Меню
Чаму мы не размаўляем на беларускай мове? Напрыклад, кожны з акругоў Расіі мае сваю мову, а мы – незалежная краіна, надаем нашай мове недастатковую ўвагу. Безумоўна, у нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы – руская і беларуская, аднак мы пераважна выкарыстоўваем рускую. Чаму так атрымліваецца, што наша мова патрэбна нам толькі на ўроках? Чаму нават большасць афіцыйных дакументаў вядзецца на рускай мове? Калі так будзе працягвацца далей, то што ж станецца з беларусамі як з этнасам? Таму што этнас – гэта народ аб’яднаны адной мовай і культурай, а не некалькімі мовамі. Чаму нават калі мы і размаўляем па-беларуску, выкарыстоўваем трасянку? Змешванне моў з’яўляецца прыкметай адмірання мовы. А чаму так здарылася, што мы не размаўляем на ёй? Менавіта таму, што мы яе проста не чуем, бо гэта не модна. Некаторыя з нас нават не заўважаюць памылкі ў паўсядзённым жыцці: на тэлебачанні і радыё, у газетах. Таму мы і вырашылі хоць неяк паўплываць на такую моўную сітуацыю, у якой апынулася беларуская мова. Для гэтага і быў створаны гэты сайт, на якім мы змясцілі, на наш погляд, толькі частку матэрыялу, які можа зацікавіць сучасную моладзь.
Далькажыk
Калі вы заўважылі памылку, калі ласка, напішыце нам сюды
Используются технологии uCoz


