Галоўная
  Смак роднай мовы
  Колеры роднай мовы
  Паўсядзённыя рэчы
Вершы
      Каляды
      Новы год
      8 Сакавіка
      Жыццё
      Каханне
      Родная мова
  Урокі роднай славеснасці
  Музыка
  Фільмы

Меню

Таццяна Дзям'янава - Пра жыццё
"Здыму кватэру за інтым."
Жартуе нехта? Ці — сур'ёзна?
Курам на смех!.. І, разам з тым,
Гучыць адчайна, нават слёзна!

Жыллёвы крызіс дастае?
Ці "дрэннай" моладзі распуста?
Ў народа грошай не стае?
Ў кішэнях звяла ўся "капуста"?

Здаваць пакойчык за інтым...
Адкуль такі дзікунскі "рэверс"?
З Парыжу, кажуць... Гэта ў ім
З’явіўся грэшны "соntrе сеrvісе".

Прадажа цела — каб пражыць
На "пай" сярэдняга заробку…
Як існаваць, каб не грашыць?
Няўжо — у цемру паасобку?

Пайшоў па свеце моды ўзбрык...
Лягальны ў фінаў "соntrе сеrvісе"…
Ў Маскве ўжо попыт гэткі ўзнік...
І ў нас ужо "казычуць нервы".

"Здаю... здымаю... за інтым..."
Аб’явы брудныя змясцілі.
Не важна, як, не важна, з кім, —
Каб толькі ў хату жыць пусцілі...

"Прадам сябе! Патрэбны дом!"
Душа заходзіцца ад жаху…

Як добра сёння быць катом!
Ці, на худы канец, сабакам!


Далькажыk
Калі вы заўважылі памылку, калі ласка, напішыце нам сюды
Используются технологии uCoz